Brother PJ-763 Betriebsanweisung

Seite von 7
Ачыстка апорнага роліка
Забруджванне апорнага роліка можа прывесці да няправільнай падачы 
паперы (зрушэнне друкаванай выявы) і пагаршэння якасці друку 
(скажэнне друкаванай выявы).
Каб ачысціць апорны ролік, выканайце апісаныя ніжэй дзеянні.
1.
Уключыце прынтар і пераканайцеся ў тым, што папера не загружана.
2.
Устаўце ачышчальны ліст у слот падачы паперы. Надпіс 
"CLEANING SHEET" (Ачышчальны ліст) павінен быць звернуты 
ўверх і да пярэдняй часткі прынтара, як паказана на ілюстрацыі. 
Ролік змесціць ачышчальны ліст у пачатковую пазіцыю.
3.
Здыміце ахоўнае пакрыццё з верхняй паловы ачышчальнага ліста, 
як паказанана на ілюстрацыі.
4.
Націскайце кнопку 
 (Падача) больш дзвюх секунд. Прынтар 
працягне і выкіне ачышчальны ліст.
Ачыстка знешняй паверхні прынтара
Для ачысткі знешняй паверхні прынтара выцірайце яго сухой тканінай.
Не выкарыстоўвайце мокрую тканіну і не дапускайце трапляння вады 
ў прынтар.
Не выкарыстоўвайце бензол, спірт, растваральнік фарбы, а таксама 
абразіўныя, шчолачныя або кіслотныя ачышчальныя сродкі. Яны могуць 
пашкодзіць паверхню прынтара.
Гэта функцыя дазваляе раздрукаваць справаздачу (у фармаце Letter) 
аб параметрах прынтара, не падключаючы яго да камп’ютара або 
мабільнай прылады. (Справаздача змяшчаецца на лісце памеру A4.)
Каб раздрукаваць справаздачу аб параметрах прынтара:
1.
Уключыце прынтар і пераканайцеся ў тым, што папера не загружана.
2.
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку 
 (Падача), пакуль індыкатар 
DATA не загарыцца чырвоным.
3.
Устаўце ліст арыгінальнай тэрмапаперы Brother у слот падачы 
паперы. Справаздача надрукуецца аўтаматычна, а затым прынтар 
пяройдзе ў рэжым чакання.
Глабальны вэб-сайт кампаніі Brother www.brother.com 
Цэнтр распрацоўкі Brother: www.brother.com/product/dev/ 
Для азнаямлення з часта задаванымі пытаннямі (FAQ), ліквідацыi 
непаладак, атрымання абнаўленняў драйвераў і прыкладанняў 
наведайце сайт Brother Solutions Center: support.brother.com/ 
Абслугоўванне прынтара
ЗАЎВАГА
Не здымайце ахоўнае пакрыццё з ніжняй паловы ачышчальнага ліста.
Тэхнічныя характарыстыкі
Назва мадэлі
PJ-722/PJ-723/PJ-762/PJ-763/PJ-763MFi/PJ-773
Габарыты
Прыбл. 255 (Ш) x 55 (Г) x 30 (В) мм
Вага
Прыбл. 480 г (без акумулятара і паперы)
Прыбл. 610 г (з акумулятарам, без паперы)
Друк
Спосаб
Прамы тэрмадрук
Інтэрфейс
USB
Вер. USB Поўнахуткасны USB 2.0 (mini-B, 
для перыферыйных прылад)
Клас прынтараў: масавае запамінальнае 
прыстасаванне (памяць аб’ёмам 2,5 Мб)
Bluetooth 
(толькі для PJ-762/
PJ-763/PJ-763MFi)
PJ-762/PJ-763
Вер. 2.1 + EDR Class 1
Профілі, якія падтрымліваюцца: SPP, OPP, 
BIP, HCRP
PJ-763MFi
Вер. 2.1 + EDR Class 1
Профілі, якія падтрымліваюцца: SPP, OPP, 
BIP, HCRP, iAP
Wi-Fi 
(толькі для PJ-773)
• Wireless Direct: IEEE 802.11g/n
• Рэжым Ad-hoc: IEEE 802.11b/g/n
• Рэжым інфраструктуры: IEEE 802.11b/g/n
• WPS  2.0
Умовы навакольнага асяроддзя
Працоўная 
тэмпература
Ад -10 да 50 °C
Працоўная 
вільготнасць
20-80% (без кандэнсацыі)
Тэмпература пры 
захоўванні
Ад -20 да 60 °C
Вільготнасць пры 
захоўванні
20-80% (без кандэнсацыі)
Друк справаздачы аб параметрах 
прынтара
ЗАЎВАГА
Справаздача аб параметрах прынтара змяшчае наступныя звесткі: 
версію праграмы, звесткі пра параметры прылады, серыйны нумар, 
звесткі пра параметры Bluetooth (для PJ-762, PJ-763 або PJ-763MFi) 
і Wi-Fi (толькі для PJ-773).
Карысныя інтэрнэт-адрасы