Brother PJ-723 Wichtige Sicherheitsanweisungen

Seite von 14
4
Вадкасць (электраліт), якая выцякае з прынтара ці акумулятарнай батарэі, можа 
азначаць, што акумулятарная батарэя пашкоджана. Калі з акумулятарнай батарэі 
выцякае вадкасць, неадкладна спыніце выкарыстанне прынтара, адлучыце адаптар 
пераменнага току і ізалюйце прынтар, паклаўшы яго ў торбу.
НЕ дакранайцеся да электраліту. Пры траплянні электраліту ў вочы, не трыце іх. 
Неадкладна асцярожна прамыйце вочы вадой з-пад крана ці іншай чыстай вадой і 
звярніцеся да ўрача. Калі не прыняць меры, электраліт можа пашкодзіць вочы. Калі 
электраліт трапіць на скуру ці адзенне, неадкладна прамыйце іх вадой.
НЕ кладзіце акумулятарную батарэю ці прынтар з усталяванай акумулятарнай батарэяй 
у мікрахвалевую печ ці ў кантэйнер з высокім ціскам.
НЕ разбірайце акумулятарную батарэю, не спрабуйце яе рамантаваць і не ўносьце змены 
ў яе канструкцыю.
НЕ кладзіце акумулятар у агонь і не награвайце яго. Гэта можа прывесці да расплаўлення 
ўнутранай ізаляцыі, выхаду газу або пашкоджання механізмаў бяспекі. Акрамя гэтага, 
раствор электраліту можа загарэцца.
НЕ праколвайце акумулятар, не дапускайце моцных удараў па акумулятары і падзення 
акумулятара. Пашкоджанне ахоўнай схемы акумулятарнай батарэі можа прывесці да яе 
перазарадкі пад уздзеяннем празмернага току або напружання і выклікаць унутры яе 
ненармальную хімічную рэакцыю.
НЕ пакідайце разраджаную акумулятарную батарэю ў прынтары на доўгі перыяд часу. 
Гэта можа прывесці да скарачэння тэрміну службы акумулятарнай батарэі або кароткага 
замыкання.
НЕ спальвайце акумулятар і не выкідайце яго разам з бытавымі адходамі.
Калі прынтар выкарыстоўваецца толькі на працягу кароткіх перыядаў часу, нават калі 
акумулятарная батарэя поўнасцю зараджаная, яна можа хутка выпрацаваць свой рэсурс. 
Замяніце акумулятарную батарэю на новую. Каб пазбегнуць кароткага замыкання ўнутры 
скарыстанай акумулятарнай батарэі падчас яе вымання і замены, заляпіце яе клемы клейкай 
стужкай.
 ПАПЯРЭДЖАННЕ
Прынтар
НЕ выкарыстоўвайце прынтар там, дзе яго выкарыстанне забаронена.
НЕ выкарыстоўвайце прынтар у спецыяльных асяроддзях, напрыклад, каля медыцынскага 
абсталявання. Электрамагнітныя хвалі могуць выклікаць збоі ў працы медыцынскага 
абсталявання.
НЕ ўстаўляйце іншародныя прадметы ў прынтар ці яго раздымы і парты, бо гэта можа 
прывесці да пажару, паражэння электрычным токам ці пашкоджання.
Калі ў прынтар трапілі староннія прадметы, неадкладна выключыце яго, адключыце адаптар 
пераменнага току або аўтамабільны адаптар ад электрычнай разеткі, а затым звярніцеся да 
афіцыйнага дылера кампаніі Brother у Вашым рэгіёне. Калі працягваць выкарыстоўваць 
прынтар, гэта можа прывесці да пажару, паражэння электрычным токам ці пашкоджання.
 НЕБЯСПЕЧНА