Brother MFC-J5920DW Important Safety Instructions

Page of 20
4
АСЦЯРОЖНА
 
Памясціце прыладу на роўную, устойлівую паверхню, якая не падвяргаецца ўдарам і 
вібрацыі, напрыклад, на стол. Памясціце прыладу каля тэлефоннай разеткі і стандартнай 
заземленай электрычнай разеткі.
 
 
НЕ кладзіце на прыладу цяжкія прадметы. НЕ кладзіце прыладу на няўстойлівы возік, 
падстаўку ці стол, асабліва калі магчымае з'яўленне дзяцей каля прылады. Прылада 
цяжкая і можа зваліцца, што прывядзе да атрымання траўмаў вамі ці іншымі асобамі і 
сур'ёзнага пашкоджання прылады. Для прылад з функцыяй сканавання існуе дадатковая 
рызыка атрымання траўмы, калі разаб'ецца шкло сканера.
 
 
Пазбягайце ўсталявання прылады ў зонах з інтэнсіўным рухам людзей. Калі прылада 
вымушана ўсталявана ў падобнай зоне, неабходна забяспечыць яе размяшчэнне ў 
бяспечным месцы, дзе яе не могуць выпадкова перакуліць, што можа прывесці да 
атрымання траўмы людзьмі ці сур'ёзнага пашкоджання прылады.
 
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
• НЕ кладзіце прадметы зверху на прыладу. Падобныя дзеянні павышаюць рызыку 
перагрэву, звязанага з непаладкамі прылады.
• НЕ стаўце перад прыладай нічога, што здатнае заблакаваць выхад атрыманых факсаў 
ці надрукаваных старонак. НЕ размяшчайце ніякія прадметы на шляху атрыманых 
факсаў ці надрукаваных старонак.
• НЕ размяшчайце прыладу побач з крыніцамі памехаў (напрыклад, побач з дынамікамі ці 
базавымі станцыямі бесправадных тэлэфонаў вытворцы, адрознага ад кампаніі Brother). 
Азначаныя дзеянні могуць перашкодзіць працы электронных кампанентаў прылады.
• НЕ размяшчайце прыладу на нахіленай ці перакошанай паверхні. НЕ нахіляйце прыладу 
пасля ўсталявання картрыджа з чарніламі. Азначаныя дзеянні могуць прывесці да 
пралівання чарніла і пашкоджання ўнутраных дэталяў прылады.