Brother HL-L9300CDW(T) Instrucciones De Seguridad Importantes

Descargar
Página de 22
3
Заўвага аб складанні і выданні
1
Дадзеная інструкцыя складзена і апублікавана для прадстаўлення актуальных звестак пра 
бяспечную эксплуатацыю прылады, даступных на момант публікацыі. Інфармацыя ў гэтай 
інструкцыі можа быць зменена.
Найноўшую версію інструкцыі можна загрузіць з вэб-сайта http://solutions.brother.com/
Выберыце бяспечнае месца для прылады
1
Устанавіце прыладу на роўную гарызантальную ўстойлівую паверхню, якая не паддаецца 
ўздзеянню вібрацыі і ўдарам, напрыклад, на стол. Устанавіце прыладу паблізу тэлефоннай 
разеткі (толькі для мадэляў MFC) і стандартнай электрычнай разеткі з зазямленнем. 
Выбірайце для ўстаноўкі памяшканне, у якім падтрымліваецца тэмпература ў дыяпазоне ад 
10 да 32
C, а вільготнасць ад 20 да 80% (без кандэнсацыі).
ПАПЯРЭДЖАННЕ
 
НЕ падвяргайце прыладу ўздзеянню прамых сонечных прамянёў, празмернага цяпла, 
адкрытага полымя, каразійных газаў, вільгаці і пылу. Гэта можа прывесці да ўзнікнення 
небяспекі паражэння электрычным токам, кароткага замыкання або ўзгарання. Гэта 
таксама можа прывесці да пашкоджання прылады і/або яе няспраўнасці.
 
 
НЕ ўстанаўлівайце прыладу паблізу абагравальнікаў, кандыцыянераў паветра, 
электрычных вентылятараў, халадзільнікаў і вады. Ў адваротным выпадку вада, якая 
патрапіла ў прыладу, можа прывесці да паражэння токам, кароткага замыкання або 
ўзгарання (гэта таксама можа адбыцца ад кандэнсацыі вільгаці, якая ўтварылася ў выніку 
працы награвальнага абсталявання, кандыцыянера паветра, вентыляцыйнага 
абсталявання).