Brother MFC-J5920DW Istruzioni Sulla Sicurezza Importanti

Pagina di 20
3
Інфармацыя пра складанне і публікацыю
1
Інструкцыя да прылады складзеная і апублікаваная, каб прадаставіць найноўшую 
інфармацыю па бяспецы карыстання прыладай на момант публікацыі. Інфармацыя, 
змешчаная ў інструкцыях, можа быць зменена.
Па найноўшыя інструкцыі просьба звяртацца на сайт http://support.brother.com.
Выберыце бяспечнае месца для прылады
1
 
ПАПЯРЭДЖАННЕ
 
 
Выберыце месца, дзе тэмпература трымаецца паміж 10
C і 35 C і вільготнасць паміж 
20% і 80% (без кандэнсату).
 
 
 
НЕ размяшчайце прыладу ва ўмовах уздзеяння прамога сонечнага святла, празмернай 
цеплыні, адкрытага агню, каразійных газаў, вільгаці ці пылу. 
Азначаныя дзеянні могуць прывесці да рызыкі атрымання электрычнага шоку, 
электрычнага ўдару або пажару. Гэта таксама можа нанесці шкоду прыладзе і (ці) 
перашкодзіць яе працы.
 
 
 
НЕ размяшчайце прыладу каля хімічных рэчываў або ў месцах, дзе магчымыя праліванні на яе 
хімічных рэчываў. 
Калі хімічныя рэчывы ўступяць у кантакт з прыладай, існуе рызыка пажару ці электрычнага шоку. 
У прыватнасці, арганічныя растваральнікі ці вадкасці, напрыклад, бензін, разбаўляльнік фарбы, 
вадкасць для зняцця лаку ці дэзадарант могуць растапіць ці растварыць пластыкавае пакрыццё 
і (ці) кабелі, што прывядзе да рызыкі пажару ці электрычнага шоку. Гэтыя ці іншыя хімічныя 
рэчывы таксама могуць прывесці да паломкі прылады альбо змянення яе колеру.