Brother MFC-J6535DW(XL) Istruzioni Sulla Sicurezza Importanti

Pagina di 21
5
Агульныя меры засцярогі
1
ПАПЯРЭДЖАННЕ
 
Для ўпакоўкі прылады ўжытыя пластыкавыя пакеты. Пластыкавыя пакеты — не цацкі. Каб 
пазбегнуць небяспекі ўдушэння, трымайце пластыкавыя пакеты па-за доступам немаўлят 
і дзяцей і ўтылізуйце іх належным чынам.
 
 
НЕ ўжывайце прыладу побач з любым медыцынскім электрычным абсталяваннем. 
Радыёхвалі з прылады могуць паўплываць на медыцынскае электрычнае абсталяванне і 
прывесці да непаладак, што можа выклікаць няшчасны выпадак з хворым.
 
 
Для карыстальнікаў з электроннымі сардэчнымі стымулятарамі:
Дадзеная прылада генеруе слабое магнітнае поле. Калі вы адчуваеце любыя 
незвычайныя сімптомы, звязаныя з працай сардэчнага стымулятара, падчас 
знаходжання каля прылады, адыдзіце ад прылады і неадкладна звярніцеся да доктара.
 
 
 
 
 
НЕ ўжывайце гаручыя рэчывы, аэразолі любога тыпу, арганічныя растваральнікі ці 
вадкасці, якія змяшчаюць спірт ці аміяк, для ачысткі ўнутранай ці знешняй паверхні 
прылады. Азначаныя дзеянні здатныя прывесці да пажару ці атрымання электрычнага 
ўдару. Замест гэтага неабходна ўжываць сухую бязворсавую тканіну. Інструкцыі па тым, як 
ачышчаць прыладу, глядзіце ў Online User’s Guide (Інструкцыя карыстальніка ў Інтэрнэце).
 
АСЦЯРОЖНА
 
Дачакайцеся, пакуль паперы выйдуць з прылады, перш чым забіраць іх. Парушэнне гэтай 
рэкамендацыі можа прывесці да пашкоджання пальцаў з-за заціскання іх ролікам.
 
 
НЕ змяшчайце руку ці іншыя іншародныя прадметы ў адтуліну для запраўкі чарніл. 
Азначаныя дзеянні могуць прывесці да траўмы.
 
 
Калі латок рассунуты для прыняцця паперы вялікага фармату, напрыклад, памераў A3, 
Legal, Ledger ці Folio, змясціце прыладу так, каб латок не выступаў за межы стала ці 
канторкі. Калі нехта штурхне латок, прылада можа ўпасці і выклікаць пашкоджанні.