Brother ADS-2800W Istruzioni Sulla Sicurezza Importanti

Pagina di 22
2
Інструкцыя па бяспецы прылады
Паведамленне пра складанне і публікацыю
Дадзеная інструкцыя складзена і апублікавана з мэтай прадастаўлення апошніх і даступных на 
момант публікацыі звестак пра бяспечную эксплуатацыю прылады. Інфармацыя, якая змяшчаецца 
ў гэтай інструкцыі, можа быць зменена.
Апошнюю версію інструкцыі можна знайсці на вэб-сайце Brother Solutions Center support.brother.com 
Выберыце бяспечнае месца для апарата
Устанавіце апарат на роўную, устойлівую паверхню, якая не паддаецца ўздзеянню вібрацыі і 
ўдарам (напрыклад, на стол). Устанавіце апарат паблізу стандартнай электрычнай разеткі з 
зазямленнем. Выберыце сухое, добра вентыляванае памяшканне з тэмпературай ад 5 да 35 °C. 
ПАПЯРЭДЖАННЕ
 
НЕ падвяргайце апарат уздзеянню прамых сонечных прамянёў, высокіх тэмператур, 
адкрытага полымя, каразійных газаў, вільгаці або пылу. НЕ размяшчайце апарат 
на дыване або кілімку, бо гэта падвергне яго ўздзеянню пылу. Гэта можа прывесці да 
небяспекі ўзнікнення кароткага замыкання або ўзгарання. Гэта таксама можа прывесці 
да пашкоджання апарата і/або вываду яго з ладу.
 
НЕ размяшчайце апарат каля радыятараў ацяплення, абагравальнікаў, кандыцыянераў, 
вады, хімічных рэчываў або прылад, якія змяшчаюць магніты або ствараюць магнітныя 
палі. Пры кантакце апарата з вадой (уключаючы кандэнсат ад награвання, ад кандыцыянера 
і/або вентыляцыйнага абсталявання, якога можа быць дастаткова, каб выклікаць кароткае 
замыканне ці пажар у доме) можа з’явіцца небяспека кароткага замыкання або пажару.
 
НЕ размяшчайце прыладу каля хімічных рэчываў або побач з месцам, дзе можа адбыцца 
ўцечка хімічных рэчываў. У прыватнасці, арганічныя растваральнікі або вадкасці могуць 
выклікаць расплаўленне або растварэнне матэрыялу корпуса і/або кабеляў, што можа 
прывесці да ўзгарання або паражэння электрычным токам. Яны таксама могуць выклікаць 
збоі ў працы апарата або яго абясколерванне.