Brother HL-L2305W Istruzioni Sulla Sicurezza Importanti

Pagina di 24
23
Незаконнае выкарыстанне капіравальнага 
абсталявання 
(толькі для мадэляў MFC і DCP)
1
Рэпрадукаванне пэўных элементаў або дакументаў з намерам здзейсніць махлярства 
з’яўляецца злачынствам. Ніжэй прыведзены няпоўны пералік дакументаў, рэпрадукаванне 
якіх можа быць незаконным. Пры ўзнікненні сумненняў у адносінах да якога-небудзь 
элемента або дакумента рэкамендуецца звярнуцца да юрыста-кансультанта і/або ў 
адпаведныя праваахоўныя ворганы:
Грашовыя знакі
Аблігацыі або іншыя пазыковыя абавязальніцтвы
Дэпазітныя сертыфікаты
Службовыя дакументы ўзброеных сіл або дакументы, датычныя прызыву ў войска
Пашпарты
Паштовыя маркі (пагашаныя ці непагашаныя)
Іміграцыйныя дакументы
Дакументы на атрыманне дапамог
Чэкі або векселі дзяржаўных устаноў
Ідэнтыфікацыйныя жэтоны або знакі адрознення
Акрамя таго, у адпаведнасці з законамі некаторых краін забаронена капіяванне 
пасведчанняў кіроўцаў і/або пашпартоў транспартных сродкаў.
Забараняецца капіяваць матэрыялы, абароненыя законамі аб аўтарскім праве, за 
выключэннем частак, якія з’яўляюцца выключэннем у рамках прынцыпу «добрасумленнага 
вядзення здзелак». Капіяванне ў некалькіх экзэмплярах з’яўляецца сведчаннем 
неналежнага выкарыстання. Творы мастацтва прыраўноўваюцца да твораў, абароненых 
законам аб аўтарскім праве.