Brother MFC-L2680W Istruzioni Sulla Sicurezza Importanti

Pagina di 24
3
Заўвага пра складанне і выданне
1
Гэтая інструкцыя складзена і апублікавана, каб падаць актуальныя і даступныя на момант 
публікацыі звесткі пра бяспечную эксплуатацыю прылады. Інфармацыя ў дадзенай 
інструкцыі можа быць зменена.
Для атрымання апошняй версіі інструкцыі наведайце вэб-сайт па адрасе 
http://support.brother.com
Выберыце бяспечнае месца для прылады
1
ПАПЯРЭДЖАННЕ
 
Выбірайце для ўстаноўкі памяшканне, у якім падтрымліваецца тэмпература ў дыяпазоне 
ад 10 да 32
°C, а вільготнасць — у дыяпазоне ад 20 да 80% (без кандэнсацыі).
 
 
НЕ падвяргайце прыладу ўздзеянню прамых сонечных прамянёў, празмернага цяпла, 
адкрытага полымя, каразійных газаў, вільгаці і пылу. Гэта можа прывесці да ўзнікнення 
небяспекі паражэння электрычным токам, кароткага замыкання або ўзгарання. Гэта 
таксама можа прывесці да пашкоджання прылады і/або яе няспраўнасці.
 
 
НЕ ўстанаўлівайце прыладу паблізу абагравальнікаў, кандыцыянераў, электрычных 
вентылятараў, халадзільнікаў і вады. Ў адваротным выпадку вада, якая патрапіла ў 
прыладу, можа прывесці да паражэння токам, кароткага замыкання або ўзгарання (гэта 
таксама можа адбыцца ад кандэнсацыі вільгаці, якая ўтварылася ў выніку працы 
награвальнага абсталявання, кандыцыянера паветра, вентыляцыйнага абсталявання).