Руководство Пользователя для LG S12SWC

Скачать
Страница из 101
IMPORTANT SAFETY INSTRUCTIONS
АСЦЯРОЖНА
Усталяванне
• Пасля ўсталявання або рамонту кандыцыянера правярайце яго на ўцечку холадагенту. Невы-
кананне гэтага патрабавання можа прывесці да пашкоджання прылады.
• Усталюйце зліўны шланг для пастаяннага злівання кандэнсату. Невыкананне гэтага патраба-
вання можа прывесці да пашкоджання прылады.
• Пры ўсталяванні прылады сачыце, каб паверхня была роўнай.
• Усталёўвайце кандыцыянер там, дзе шум ад вонкавага блока або выходныя газы не будуць
ствараць нязручнасці суседзям. Невыкананне гэтага патрабавання прывесці да канфлікту.
• Перамяшчаць абсталяванне трэба прынамсі удваіх або з дапамогаю вілачнага пагрузчыка.
Інакш можна атрымаць сур’ёзную траўму.
• Не ўсталёўвайце кандыцыянер у месцах, дзе марскі вецер (салявы туман) можа дзейнічаць
на яго непасрэдна. Гэта можа прывесці да пашкоджання прылады.
Эксплуатацыя
• Не дапускайце, каб на людзей, жывёл або кветкі ўздзейнічаў паток халоднага або гарачага
паветра з кандыцыянера. Гэта можа прывесці да сур’ёзнай траўмы.
• Не выкарыстоўвайце прыладу ў спецыфічных мэтах: напрыклад, для захавання харчовых
прадуктаў, твораў мастацтва і г. д. Гэта бытавы кандыцыянер, а не сістэма ахалоджвання.
Гэта можа прывесці да смерці, пажару або ўдару электрычным токам.
• Не засланяйце адтуліны ўваходнага і выходнага патокаў паветра. Гэта можа прывесці да вы-
буху або да пашкоджання прылады.
• Не выкарыстоўвайце для ачысткі кандыцыянера моцныя ачышчальныя сродкі або раства-
ральнікі і не распыляйце на яго ваду. Карыстайцеся мяккай тканінай. Інакш гэта можа пры-
весці да сур’ёзнай траўмы або да пашкоджання прылады.
• Пры выдаленні паветранага фільтра ні ў якім разе не дакранайцеся да металічных частак
кандыцыянера. Гэта можа прывесці да сур’ёзнай траўмы або да пашкоджання прылады.
• Нічога не кладзіце на кандыцыянер. Гэта можа прывесці да пашкоджання прылады.
• Пасля ачысткі надзейна ўстаўляйце фільтр. Ачышчайце фільтр кожныя два тыдні ці часцей,
калі гэта неабходна.
• Не ўсоўвайце рукі або іншыя прадметы ва ўваходныя або выходныя адтуліны для паветра,
калі кандыцыянер працуе. Гэта можа прывесці да ўдару электрычным токам.
• Не піце ваду, якая выцякае з кандыцыянера. Гэта можа нанесці шкоду здароўю.
• Пры ачыстцы, абслугоўванні або рамонце прылады, якая знаходзіцца высока, станавіцеся на
ўстойлівы табурэт або лесвіцу. Невыкананне гэтага патрабавання можа прывесці да
сур’ёзнай траўмы або да пашкоджання прылады.
• Не выкарыстоўвайце ў пульце ДК адначасова выкарыстаныя і новыя батарэйкі або батарэі
розных відаў. Невыкананне гэтага патрабавання можа прывесці да пашкоджання прылады.
• Не зараджайце і не разбірайце батарэйкі. Невыкананне гэтага патрабавання можа прывесці
да выбуху, пажару або да сур’ёзнай траўмы.
• Не карыстайцеся пультам, калі выцек электраліт. Калі электраліт з батарэйкі трапіў на скуру
або адзенне, змыйце яго чыстай вадой. Невыкананне гэтага патрабавання можа прывесці да
сур’ёзнай траўмы.
• Калі вы праглынулі электраліт, старанна прамыйце рот і звярніцеся да лекара. Невыкананне
гэтага патрабавання можа прывесці да сур’ёзных ускладненняў.
!
5
беларуская мова