Инструкции По Безопасности для Brother ADS-2800W

Скачать
Страница из 22
4
Інструкцыя па бяспецы прылады
Агульныя меры засцярогі
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Для пакавання прылады выкарыстоўваюцца пластыкавыя пакеты. Каб пазбегнуць 
небяспекі ўдушэння, захоўвайце гэтыя пластыкавыя пакеты ў месцах, недаступных 
для дзяцей. Пластыкавыя пакеты не з’яўляюцца цацкамі.
 
Ні ў якім разе не ўстаўляйце пабочныя прадметы ў адтуліны на корпусе прылады. 
У выпадку дакранання да частак, якія знаходзяцца пад высокім напружаннем, 
гэта можа выклікаць кароткае замыканне і прывесці да ўзгарання або паражэння 
электрычным токам. Калі ўнутр прылады патрапілі металічныя прадметы, 
вада або іншыя вадкасці, неадкладна адлучыце апарат ад разеткі. Звярнiцеся 
да мясцовага дылера Brother або ў службу падтрымкі кліентаў Brother.
 
 
 
НЕ выкарыстоўвайце гаручыя рэчывы, аэразолі любога тыпу або арганічные 
растваральнікі/вадкасці, якія змяшчаюць спірт або аміяк, для ачысткі апарата 
ўнутры ці звонку. Гэта можа прывесці да ўзгарання або паражэння электрычным 
токам.
 
НЕ разбірайце і не ўносьце змены ў апарат, бо ў адваротным выпадку гэта можа 
прывесці да ўзгарання або паражэння электрычным токам. Калі апарат патрабуе 
рамонту, звярнiцеся да мясцовага дылера Brother або ў службу падтрымкі 
кліентаў Brother.
НЕ дакранайцеся да апарата падчас навальніцы. Выкарыстанне прылады падчас 
навальніцы можа прывесці да паражэння электрычным токам ад удару маланкі.
 
НЕ выкарыстоўвайце апарат побач з любымі вадкасцямі, напрыклад, каля ванны, 
ракавіны, кухоннай мыйкі або пральнай машыны, у сырым падвале ці побач з 
басейнам.
 
НЕ выкарыстоўвайце пашкоджаны адаптар пераменнага току.
 
НЕ размяшчайце цяжкія прадметы на адаптары пераменнага току, не пашкоджвайце 
яго і не ўносьце ў яго змены. Не згінайце шнур і не цягніце яго з празмерным 
высілкам.
 
НЕ кідайце, не ўдарайце і не пашкоджвайце адаптар пераменнага току іншым 
чынам.