Краткое Руководство По Установке для Brother DS-720D

Скачать
Страница из 8
7
Інструкцыя па бяспецы 
прылады
Сімвалы і абазначэнні, 
прынятыя ў дакументацыі
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Знак «ПАПЯРЭДЖАННЕ» 
паказвае на магчыма небяспечную 
сітуацыю, якая, калі яе не 
ліквідаваць, можа прывесці 
да смерці ці цяжкіх траўмаў.
АСЦЯРОЖНА
Знак «АСЦЯРОЖНА» паказвае на 
магчыма небяспечную сітуацыю, 
якая, калі яе не ліквідаваць, 
можа прывесці да нязначных, 
або сярэдніх траўмаў.
ВАЖНА
Знак «ВАЖНА» паказвае на 
магчыма небяспечную сітуацыю, 
якая, калі яе не ліквідаваць, можа 
нанесці шкоду маёмасці або 
прывесці да страты 
функцыянальнасці прадукта.
Папярэджанне аб небяспецы: 
«Будзьце асцярожныя!» 
Абмежаваныя дзеянні. 
Належныя дзеянні: 
«Што неабходна зрабіць.» 
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Захоўваць кабель USB ў недасягальным для дзяцей месцы, 
каб пазбегнуць рызыкі траўмавання. 
Не разбіраць і не мадыфікаваць прыладу. Гэта можа 
выклікаць пажар, паразу электрычным токам ці адмову 
прылады. Неабходна скантактавацца з крамай, ў якой быў 
набыты гэты апарат, каб спраўдзіць, паправіць ці наладзіць 
яго ўнутраныя кампаненты. (За рамонт прадугледжана 
плата, нават калі ён выконваецца падчас гарантыйнага 
перыяду, калі апарат зламаўся ў сувязі з разборкай ці 
мадыфікаваннем, якія выконваліся самім кліентам.) 
Не выкарыстоўваць прыладу ў ненармальных абставінах, 
гэта значыць пры з’яўленні дыму, незвычайнага паху, 
дзіўнага шуму і г. д. Гэта можа выклікаць пажар, апёкі ці 
адмову прылады. Выцягнуць USB-кабель з разеткі. 
Скантактавацца з крамай, ў якой быў набыты гэты агрэгат. 
Пры пападанні ў апарат іншароднага матэрыялу выцягнуць 
USB-кабель. Скантактавацца з крамай, ў якой быў набыты 
гэты апарат. Гэта можа выклікаць пажар, паразу 
электрычным токам ці адмову прылады. 
Не праліваць на прыладу напоі, як каву, сок і г. д. альбо ваду. 
Не карыстацца прыладай у месцах, дзе на яе могуць трапіць 
пырскі вады. Гэта можа выклікаць пажар, паразу 
электрычным токам ці адмову прылады. У гэтым выпадку 
USB-кабель неабходна выцягнуць з разеткі. Скантактавацца 
з крамай, ў якой быў набыты гэты агрэгат. 
Захоўваць пластыкавыя пакеты ў недасягальным для 
дзяцей месцы альбо выкінуць іх, каб пазбегнуць небяспекі 
ўдушша. 
Не размяшчаць каля адкрытага полымя альбо 
абагравальніка. Гэта можа выклікаць пажар ці адмову 
прылады.
АСЦЯРОЖНА
Пры моцным трасенні, як падзенне ці калі на яго наступіць 
і г. д., апарат можа пашкодзіцца. Гэта можа выклікаць 
траўму. Пры пашкоджанні апарата выцягнуць USB-кабель 
з разеткі. Скантактавацца з крамай, ў якой быў набыты гэты 
аапарат. 
Не размяшчаць прыладу на бязладных ці нахіленых сталах. 
Не размяшчаць прыладу на няўстойлівых паверхнях. 
Прылада можа ўпасці, што можа выклікаць траўму. 
Не ставіць на прыладу цяжкія прадметы. Гэта можа 
выклікаць дысбаланс, і прылада можа ўпасці. Гэта можа 
выклікаць траўму. 
Пры чыстцы прылады не выкарыстоўваць арганічныя 
растваральнікі, як запальны газ, спірт і г. д. 
Не выкарыстоўваць іх побач з прыладай. Гэта можа 
выклікаць пажар ці адмову прылады.
Будзьце асцярожныя пры выкарыстанні паперы. Аб краі 
паперы можна парэзаць рукі.
ВАЖНА
Не пакідаць прыладу ў месцах, якія знаходзяцца пад 
уздзеяннем прамых сонечных праменяў, а таксама ў месцах 
каля адкрытага полымя альбо абагравальніка з 
надзвычайна высокай альбо нізкай тэмпературай. 
Не карыстацца прыладай і не захоўваць яе ў месцах 
з высокай вільготнасцю і вялікай колькасцю пылу. 
Не выконваць ніякія аперацыі, якія не прадугледжаны гэтай 
інструкцыяй. Гэта можа выклікаць траўму або адмову 
прылады.
Пры чыстцы апарата не выкарыстоўваць арганічныя 
растваральнікі, як распушчальнік фарбы, бензол, спірт і г. д. 
Гэта можа прывесці да пашкоджання пакрыцця паверхні ці 
да лушчэння фарбы, што выклікае пашкоджанне. Выціраць 
пыл з апарата пры дапамозе мяккай і сухой тканіны.
Не выкарыстоўваць ніякія іншыя кабелі USB, акрамя тых, 
якія ўваходзяць у камплект. 
Не карыстацца прыладай у месцах, дзе адбываюцца 
надзвычайныя перапады тэмператур. Кандэнсацыя, якая 
мае месца ў сувязі з такімі перападамі, можа выклікаць 
адмову ці дрэннае функцыянаванне прылады. У выпадку 
кандэнсацыі прыладу выкарыстоўваць толькі пасля яе 
натуральнага высыхання.