Краткое Руководство По Установке для Brother PDS-5000F

Скачать
Страница из 16
1
BLS Версія A
PDS-5000F
PDS-6000F
Перад наладкай прылады азнаёмцеся з Інструкцыяй па бяспецы прылады на старонцы 7, а потым 
вярніцеся да гэтай старонкі, каб правесцi правільную наладку і ўсталяванне.
1
Распакуйце прыладу і праверце кампаненты
Кампаненты, якія ўваходзяць у камплект, могуць адрознівацца ў залежнасці ад краіны.
Спампуйце «User’s Guide» (Інструкцыя карыстальніка) для сваёй мадэлі з вэб-сайта Brother Solutions Center 
па адрасе support.brother.com/manuals. Калі на вашым камп’ютары няма прывада DVD-ROM, дыск DVD-ROM 
з камплекта пастаўкі не змяшчае драйвераў для вашай аперацыйнай сістэмы, або калi вы жадаеце спампаваць 
інструкцыі і ўтыліты для сваёй мадэлі, зайдзіце на старонку адпаведнай мадэлі на сайце support.brother.com 
ПАПЯРЭДЖАННЕ
• Гэты прадукт запакаваны ў поліэтыленавы пакет. Каб пазбегнуць смерці немаўлят і дзяцей 
ад удушша, неабходна трымаць пакаванне далей ад іх. Не выкарыстоўвайце пакет у калысках, 
ложках, вазках ці дзіцячых манежах. Пакет – не цацка.
• Выкарыстоўвайце толькі той адаптар пераменнага току і шнур сілкавання, які ўваходзіць 
у камплект разам з прадуктам.
a
Зніміце ахоўную стужку і плёнку з прылады і вадкакрысталічнага дысплея (LCD).
б
Пераканайцеся, што атрыманы ўсе кампаненты.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Знак ПАПЯРЭДЖАННЕ паказвае на магчыма небяспечную сітуацыю, якая, 
калі яе не пазбягаць, можа прывесці да смерці ці цяжкіх траўмаў.
ВАЖНА
Знак ВАЖНА паказвае на магчыма небяспечную сітуацыю, якая, калі яе 
не пазбягаць, можа нанесці шкоду маёмасці або прывесці да страты 
функцыянальнасці прадукту.
ЗАЎВАГА
Заўвагі паведамляюць, як рэагаваць на розныя сітуацыі, якія могуць 
узнікнуць, або даюць парады па іншых функцыях сканавання.
ЗАЎВАГА
Калі не пазначана іншае, ілюстрацыі ў гэтай інструкцыі паказваюць мадэль PDS-6000F.
Асноўная прылада
Інтэрфэйсны кабель USB 3.0
DVD-ROM
Адаптар 
пераменнага току
Шнур сілкавання
Гарантыйны талон
Інструкцыя па хуткім 
усталяванні
Пачніце адсюль
Інструкцыя па хуткім усталяванні
 PDS-5000F / PDS-6000F