Brother PJ-763MFi Betriebsanweisung

Seite von 7
Функцыі кнопак
Усталёўка літый-іоннага акумулятара
1.
Ссуньце фіксатар акумулятара 1 у адчыненае становішча. 
2.
Утрымліваючы фіксатар акумулятара 2 у адчыненым становішчы, 
выміце ахоўнае вечка зараднага прыстасавання.
3.
Адпусціце фіксатар акумулятара 2.
Фіксатар акумулятара 2 вяртаецца ў зачыненае становішча.
4.
Устаўце літый-іонны акумулятар ў акумулятарны адсек, пакуль 
акумулятар не зафіксуецца на месцы.
5.
Ссуньце фіксатар акумулятара 1 у зачыненае становішча.
Выманне літый-іоннага акумулятара
1.
Ссуньце фіксатары акумулятара ў адчыненае становішча, а затым 
выміце акумулятар.
2.
Устаўце ахоўнае вечка зараднага прыстасавання ў акумулятарны 
адсек, пакуль яно не зафіксуецца на месцы.
3.
Ссуньце фіксатар акумулятара 1 у зачыненае становішча.
Зарадка літый-іоннага акумулятара
1.
Выключыце прынтар і ўсталюйце ў яго літый-іонны акумулятар.
2.
Выкарыстоўвайце адаптар пераменнага току і шнур сілкавання 
для падлучэння прынтара да разеткі пераменнага току 
альбо аўтамабільны адаптар для падлучэння прынтара да разеткі 
пераменнага току.
3.
Калі літый-іонны акумулятар цалкам зараджаны, індыкатар STATUS 
выключаецца. Адлучыце шнур сілкавання пераменнага току або 
аўтамабільны адаптар ад раздыму пастаяннага току.
Спыненне зарадкі літый-іоннага акумулятара
Каб спыніць зарадку акумулятара, адлучыце адаптар пераменнага току 
або аўтамабільны адаптар ад раздыму пастаяннага току.
Функцыя кнопкі   
(Сілкаванне) 
Кіраванне
Уключэнне прынтара
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку прыкладна 
адну секунду, пакуль не загарыцца індыкатар 
POWER.
Выключэнне прынтара Націсніце і ўтрымлівайце кнопку прыкладна 
адну секунду або хутка націсніце яе два разы ў 
залежнасці ад налады прынтара (Каб атрымаць 
дадатковую інфармацыю, гл. "Online User’s 
Guide" (Інтэрактыўная інструкцыя 
карыстальніка)).
Функцыя кнопкі 
 
(Падача)
Кіраванне
Падача паперы
Загрузіце паперу і націсніце кнопку, каб падаць 
паперу.
Друк параметраў 
прынтара
Для друку параметраў прынтара без 
падлучэння яго да камп’ютара або мабільнай 
прылады:
1
Уключыце прынтар і пераканайцеся ў тым, 
што папера не загружана.
2
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку, пакуль 
індыкатар DATA не загарыцца чырвоным.
3
Загрузіце паперу.
Функцыя кнопкі   
(Bluetooth) (толькі для 
PJ-762/PJ-763/PJ-763MFi)
Кіраванне
Уключэнне/выключэнне 
функцыі Bluetooth
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку адну секунду, 
каб уключыць або выключыць функцыю 
Bluetooth прынтара.
Функцыя кнопкі 
 
(Wi-Fi) (толькі для 
PJ-773)
Кіраванне
Уключэнне/выключэнне 
функцыі Wi-Fi
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку адну секунду, 
каб уключыць або выключыць функцыю Wi-Fi 
прынтара.
Выкарыстанне WPS 
для лёгкай і хуткай 
наладкі параметраў 
бесправадной сеткі Wi-Fi
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку на працягу 
прыкладна пяці секунд, каб наладзіць 
параметры бесправадной сеткі Wi-Fi з 
выкарыстаннем WPS.
Выкарыстанне літый-іоннага 
акумулятара (неабавязкова)
1
Фіксатар акумулятара 1
2
Фіксатар акумулятара 2
3
Ахоўнае вечка зараднага прыстасавання
4
Акумулятарны адсек
5
Літый-іонны акумулятар
2
3
1
4
5
1
Фіксатары акумулятара
ЗАЎВАГА
• Зарадзіце акумулятар адразу пасля куплі, выканаўшы названыя 
ніжэй дзеянні.
• Для поўнай зарадкі літый-іоннага акумулятара спатрэбіцца каля 
трох гадзін. Новы цалкам зараджаны акумулятар дазваляе 
раздрукаваць прыкладна 600 старонак.
1
Індыкатар POWER
2
Індыкатар STATUS
Парады па выкарыстанні літый-іоннага акумулятара
Перад выкарыстаннем трэба цалкам зарадзіць акумулятар. 
Не выкарыстоўвайце яго, пакуль ён цалкам не зарадзіцца.
Друк змесціва з цёмнымі, насычанымі колерамі, у параўнанні 
з маланасычанымі, прыводзiць да больш хуткай разрадкі 
акумулятара.
Наладзьце шчыльнасць друку ў дыялогавым акне драйвера прынтара 
або ў Printer Setting Tool (Інструмент для наладкі прынтара) (гл. "Online 
User’s Guide" (Інтэрактыўная інструкцыя карыстальніка)
).
Акумулятар можна зараджаць пры тэмпературы навакольнага 
асяроддзя ад 0 да 40 °C, у адваротным выпадку ён не будзе 
зараджацца, а індыкатар STATUS будзе працягваць гарэць.
Пры выкарыстанні прынтара з усталяваным акумулятарам, калі да 
прынтара падлучаны адаптар пераменнага току або аўтамабільны 
адаптар, індыкатар STATUS можа выключыцца, а зарадка можа 
спыніцца, нават калі акумулятар зарадзіўся не цалкам.
Характарыстыкі літый-іоннага акумулятара
Для забеспячэння максімальнай прадукцыйнасці і падаўжэння тэрміну 
службы літый-іоннага акумулятара:
Не выкарыстоўвайце і не захоўвайце акумулятар у памяшканні 
з занадта высокай або нізкай тэмпературай, бо ён можа хутчэй 
разрадзіцца. Гэта можа здарыцца пры выкарыстанні літый-іоннага 
акумулятара з высокім узроўнем зараду (зараджаны на 90% або 
больш) у памяшканні з высокай тэмпературай.
Калі прынтар не будзе выкарыстоўвацца працяглы перыяд часу, 
выміце акумулятар з прылады.
Захоўвайце акумулятар з узроўнем зараду не менш за 50% у 
прахалодным, сухім месцы, абароненым ад прамых сонечных 
прамянёў.
Калі акумулятар будзе захоўвацца працяглы перыяд часу, 
яго рэкамендуецца зараджаць кожныя шэсць месяцаў.
1
1
2