Brother PJ-763MFi Betriebsanweisung

Seite von 7
Падлучэнне да разеткі пераменнага току (неабавязкова)
Падлучыце прынтар да найбліжэйшай разеткі пераменнага току для яго 
сілкавання і зарадкі літый-іоннага акумулятара.
1.
Падлучыце адаптар пераменнага току да прынтара.
2.
Падлучыце шнур сілкавання пераменнага току да адаптара 
пераменнага току.
3.
Падлучыце шнур сілкавання пераменнага току да найбліжэйшай 
разеткі пераменнага току (100-240 В перам. току, 50-60 Гц).
Падлучэнне да разеткі пастаяннага току (неабавязкова)
Падлучыце прынтар да разеткі паст. току на 12 В (прыпальвальнік або 
падобнае прыстасаванне) для сілкавання прынтара і зарадкі літый-іоннага 
акумулятара ад крыніцы пастаяннага току бартавой сеткі аўтамабіля.
1.
Падлучыце аўтамабільны адаптар да разеткі паст. току на 12 В — 
крыніцы пастаяннага току бартавой сеткі аўтамабіля.
2.
Падлучыце аўтамабільны адаптар да прынтара.
Даступна некалькі спосабаў друку ў залежнасці ад мадэлі прынтара, 
камп’ютара або мабільнай прылады, з якіх ажыццяўляецца друк.
Каб атрымаць дадатковую інфармацыю і ўсталяваць іншыя прыкладанні на 
на ваш камп'ютар або мабільную прыладу, пры неабходнасці, звярніцеся 
да "Online User’s Guide" (Інтэрактыўная інструкцыя карыстальніка).
Усталяванне драйвера прынтара і прыкладанняў 
(пры выкарастанні камп’ютара пад кіраваннем 
Windows
®
 або Mac)
Для друку з камп’ютара пад кіраваннем Windows
®
 або Mac, усталюйце 
на ваш камп’ютар драйвер прынтара, P-touch Editor і іншыя прыкладанні.
1.
Наведайце наш вэб-сайт (www.brother.com/inst/) і спампуйце 
інсталятар праграмнага забеспячэння і дакументы.
2.
Двойчы націсніце на спампаваны файл .exe і выконвайце інструкцыі 
на экране, каб прыступіць да ўсталявання. Выберыце неабходнае 
праграмнае забеспячэнне ў акне выбару праграмнага забеспячэння 
для ўсталявання.
Абнаўленне драйвераў прынтара і прыкладанняў
Апошнія версіі можна спампаваць з вэб-сайта Brother Solutions Center 
(support.brother.com/). Рэкамендуем вам наведаць вэб-сайт, каб 
пераканацца ў тым, што вы маеце апошняю версію драйвераў 
і прыкладанняў.
Даступны камплект сродкаў для распрацоўкі ПЗ (SDK).
Наведайце сайт Brother Developer Center 
Гэты прынтар можна падлучыць да камп’ютара або мабільнай прылады з 
дапамогай кабеля USB па пратаколе Bluetooth (толькі для PJ-762/PJ-763/
PJ-763MFi) або Wi-Fi (толькі для PJ-773). Каб атрымаць дадатковую 
інфармацыю, гл. "Online User’s Guide" (Інтэрактыўная інструкцыя 
карыстальніка).
Падлучэнне з дапамогай кабеля USB
1.
Перш чым падлучаць кабель USB, праверце, ці выключаны прынтар.
2.
Падлучыце патрэбны канец кабеля USB да USB-порта на бакавой 
панэлі прынтара.
3.
Другі канец кабеля USB падлучыце да USB-порта камп’ютара.
Падлучэнне з дапамогай Bluetooth (толькі для PJ-762/
PJ-763/PJ-763MFi)
Выкарыстоўвайце гэту працэдуру для спалучэння прынтара з камп’ютарам 
або мабільнай прыладай з дапамогай праграмнага забеспячэння для 
кіравання Bluetooth-прыладамі.
1.
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку   (Сілкаванне), каб уключыць 
прынтар, а затым націсніце і ўтрымлівайце кнопку (Bluetooth).
2.
Выкарыстоўвайце праграмнае забеспячэнне для кіравання 
Bluetooth-прыладамі для выяўлення прынтара.
Падлучэнне з дапамогай Wi-Fi
®
 (толькі для PJ-773)
1.
Націсніце і ўтрымлівайце кнопку  
(Wi-Fi) 
адну секунду. 
Індыкатар  
(Wi-Fi) 
на прынтары пачынае міргаць сінім колерам 
адзін раз кожныя тры секунды.
2.
Скарыстайцеся вашым камп’ютарам або вашай мабільнай 
прыладай для выбару SSID прынтара ("DIRECT-*****_PJ-773"). 
Калі спатрэбіцца, увядзіце пароль ("773*****").
Падлучэнне прынтара да знешняй 
крыніцы сілкавання
1
Адаптар пераменнага току
2
Шнур сілкавання пераменнага току
ЗАЎВАГА
Шнур сілкавання і адаптар пераменнага току — гэта дадатковыя 
прыстасаванні. Набываючы іх, улічвайце, што шнур сілкавання 
і адаптар павінны адпавядаць патрабаванням таго рэгіёну, 
дзе будзе выкарыстоўвацца прынтар.
1
Аўтамабільны адаптар
ЗАЎВАГА
• Аўтамабільны адаптар — гэта дадатковае прыстасаванне.
• Напружанне ў электрасетцы транспартнага сродку можа вагацца, 
уплываючы на хуткасць друку.
• Максімальнае напружанне — 12 В паст. току.
• Вілка аўтамабільнага адаптара не сумяшчальная з іншымі 
разеткамі, якія не адпавядаюць тыпу прыпальвальнікаў цыгарэт 
на 12 В.
• Калі аўтамабільны адаптар падлучаны для сілкавання 
літый-іоннага акумулятара, у разетцы пастаяннага току можа 
не забяспечыцца ўзровень напружання, неабходны для поўнай 
зарадкі акумулятара.
Калі з моманту пачатку зарадкі мінула 9 гадзін, індыкатар 
STATUS выключаецца і зарадка спыняецца, нават калі літый-
іонны акумулятар не цалкам зараджаны.
1
2
1
Усталяванне праграмнага забеспячэння 
на камп’ютар або мабільную прыладу
Падлучэнне прынтара дa камп’ютара 
або мабільнай прылады
ЗАЎВАГА
• Выконвайце рэкамендацыі вытворцы прылад, абсталяваных 
Bluetooth (камп’ютары і мабільныя прылады) або Bluetooth-
адаптарам, і ўсталюйце патрэбнае апаратнае абсталяванне 
і праграмнае забеспячэнне.
• Параметры падлучэння па Bluetooth захоўваюцца нават пасля 
выключэння прынтара.
ЗАЎВАГА
Каб атрымаць дадатковую інфармацыю пра падлучэнне з дапамогай 
Wi-Fi гл. "Online User’s Guide" (Інтэрактыўная інструкцыя 
карыстальніка).