LG S12SWC User Guide

Page of 101
ВАЖНЫЯ ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
3
беларуская мова
ВАЖНЫЯ ІНСТРУКЦЫІ ПА БЯСПЕЦЫ
ПЕРАД ВЫКАРЫСТАННЕМ АБСТАЛЯВАННЯ ПРАЧЫТАЙЦЕ ЎСЕ ІНСТРУКЦЫІ.
Каб пазбегнуць небяспекі і забяспечыць найлепшую працы прылады, прытрымлівайцеся
наступных мер засцярогі
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Калі праігнараваць гэтыя ўказанні, гэта можа прывесці да сур’ёзных траўмаў або смерці
АСЦЯРОЖНА
Калі праігнараваць наступныя ўказанні, гэта можа прывесці да траўмаў або пашкоджання абсталявання.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
• Усталяванне або рамонт прылады некваліфікаванымі асобамі можа быць небяспечным
для вас і іншых людзей.
• Кандыцыянер мусіць усталёўвацца згодна з дзяржаўнымі нормамі па мантажы электрычнай праводкі.
• У мэтах бяспекі пашкоджаны шнур сілкавання замяняецца вытворцам, прадстаўніком
цэнтра абслугоўвання або асобай адпаведнай кваліфікацыі.
• Звесткі, прыведзеныя ў дапаможніку, мусяць выкарыстоўвацца кваліфікаваным інжынерам,
які ведае правілы бяспекі і мае адпаведныя інструменты для праверкі і абсталяванне.
• Каб пазбегнуць паломкі абсталявання, прычынення матэрыяльнае шкоды, траўмаў або
смерці людзей, трэба ўважліва прачытаць інструкцыі і пільна іх прытрымлівацца.
• Забараняецца выкарыстанне прылады асобамі (у тым ліку дзецьмі) з абмежаванымі фізічнымі магчы-
масцямі, разумовымі здольнасцямі, з абмежаваннямі органаў адчування або з недастатковымі ведамі і
досведам, апроч выпадкаў, калі гэтыя асобы знаходзяцца пад наглядам адказных за іх бяспеку асоб
або калі адказныя за бяспеку растлумачылі ім правілы выкарыстання прылады.
• Трэба сачыць, каб дзеці не гулялі з прыладай.
• Калі трэба замяніць шнур сілкавання, работы па замене выконваюцца толькі кваліфіка-
ванымі супрацоўнікамі з выкарыстаннем толькі арыгінальных запасных частак.
Усталяванне
• Выкарыстоўвайце стандартныя рубільнікі з наміналам, які адпавядае наміналу кандыцыянера. Невыкананне
гэтага патрабавання можа прывесці да ўдару электрычным токам або да пашкоджання прылады.
• Калі вы ўсталёўваеце або перамяшчаеце прыладу, звяжыцеся з аўтарызаваным цэнтрам абслугоўвання. Не-
выкананне гэтага патрабавання можа прывесці да сур’ёзнай траўмы або да пашкоджання прылады.
• Заўжды выкарыстоўвайце вілку і разетку з зазямленнем. Невыкананне гэтага патраба-
вання можа прывесці да ўдару электрычным токам або да пашкоджання прылады.
• Усталёўвайце панэль і накрыўку блока кіравання згодна з правіламі бяспекі. Невыка-
нанне гэтага патрабавання можа прывесці да выбуху або пажару.
• Перад выкарыстаннем кандыцыянера ўсталюйце асобныя электрычныя разеткі і рубільнік. Невыкананне гэ-
тага патрабавання можа прывесці да ўдару электрычным токам або да пашкоджання прылады.
• Выкарыстоўвайце стандартныя рубільнікі з наміналам, які адпавядае наміналу кандыцыянера. Невыкананне
гэтага патрабавання можа прывесці да ўдару электрычным токам або да пашкоджання прылады.
• Не змяняйце і не падаўжайце шнур сілкавання. Калі шнур сілкавання мае драпіны, або верхні слой адслаіўся
ці сапсаваўся, шнур трэба замяніць. Гэта можа прывесці да пажару або да ўдару электрычным токам.
• Распакоўвайце і ўсталёўвайце кандыцыянер асцярожна. Невыкананне гэтага патраба-
вання можа прывесці да сур’ёзнай траўмы або да пашкоджання прылады.
• Калі вы ўсталёўваеце або перамяшчаеце прыладу, звяжыцеся з аўтарызаваным цэнтрам абслугоўвання. Не-
выкананне гэтага патрабавання можа прывесці да сур’ёзнай траўмы або да пашкоджання прылады.
!
!
!