Brother PT-P750W User Guide

Page of 4
P750W
Беларуская
Інструкцыя карыстальніка
Перад пачаткам эксплуатацыі прылады P-touch прачытайце 
гэту інструкцыю.
Захоўвайце гэту інструкцыю ў зручным месцы, каб можна было 
звяртацца да яе ў далейшым.
 
LAE842001
Прылада для друку этыкетак
Зроблена ў Кітаі
Каб пазбегнуць узгарання, пашкоджання, перагрэву прылады 
або з’яўлення незвычайных пахаў і дыму, а таксама паражэння 
электрычным токам і атрымання апёкаў і іншых траўмаў, 
выконвайце названыя ніжэй інструкцыі.
• Каб пазбегнуць пашкоджання прылады P-touch або збояў у яе працы, заўсёды 
выконвайце патрабаванні да напружання і карыстайцеся рэкамендаваным 
адаптарам пераменнага току (AD-E001).
• Не дакранайцеся да прылады P-touch падчас навальніцы.
• Не карыстайцеся прыладай P-touch/адаптарам пераменнага току ў месцах 
з высокай вільготнасцю (напрыклад, у ванным пакоі).
• Не перагружайце шнур сілкавання.
• Не дапускайце пашкоджання прылады P-touch, шнура сілкавання і вілкі, 
не змяшчайце на іх цяжкія прадметы. Не згінайце і не цягніце шнур сілкавання 
з празмерным высілкам. Заўсёды акуратна трымайце адаптар пераменнага 
току пры адлучэнні яго ад разеткі.
• Абавязкова ўстаўляйце вілку ў электрычную разетку да ўпору. 
Не выкарыстоўвайце разетку, калі яна дрэнна замацавана.
• Не дазваляйце прыладзе P-touch/адаптару пераменнага току/вілцы/ 
акумулятарам намокнуць, напрыклад, не дакранайцеся да іх мокрымі рукамі 
або не пралівайце на іх напоі.
• Не разбірайце прыладу P-touch/адаптар пераменнага току/акумулятары 
і не змяняйце іх канструкцыю.
• Не дапускайце судакранання металічных прадметаў з дадатным і адмоўным 
полюсамі акумулятара.
• Не выкарыстоўвайце вострыя або металічныя прадметы (напрыклад, шчыпчыкі 
або шарыкавую ручку) для вымання акумулятараў падчас іх замены.
• Не кідайце акумулятары ў агонь і не награвайце іх празмерна.
• Калі падчас эксплуатацыі або захоўвання прылада P-touch вылучае незвычайны 
пах, празмерна награваецца, абясколерваецца, дэфармуецца або з’яўляюцца 
іншыя незвычайныя прыкметы, неадкладна адлучыце адаптар пераменнага току 
або выміце акумулятары.
• Не карыстайцеся пашкоджаным акумулятарам або акумулятарам, які працякае, 
бо вадкасць з яго можа трапіць вам на рукі.
• Не карыстайцеся акумулятарам, які дэфармаваны, працякае або ў якога 
пашкоджана этыкетка. Гэта можа прывесці да пашкоджання прылады P-touch.
• Калі вадкасць з акумулятараў трапіла ў вочы, гэта можа прывесці да страты 
зроку. Неадкладна прамыйце вочы вялікай колькасцю чыстай вады, а затым 
звярніцеся па медыцынскую дапамогу.
Прытрымлівайцеся гэтых рэкамендацый, каб пазбегнуць траўмаў, 
працякання вадкасці, апёкаў або нагрэву.
• Калі вы не карыстаецеся прыладай P-touch, захоўвайце яе ў недаступным для 
дзяцей месцы. Акрамя таго, не дазваляйце дзецям класці ў рот дэталі або 
этыкеткі P-touch. Калі дзіця праглынула нейкі прадмет, звярніцеся да ўрача.
• Не кранайцеся металічных частак каля друкавальнай галоўкі адразу пасля друку.
• Не кранайцеся ляза разака. (Гл. у раздзеле "Распакаванне прынтара P750W 
і апісанне дэталяў".)
• Пры траплянні электраліту на скуру або адзенне неадкладна прамыйце 
іх чыстай вадой.
• Выміце акумулятары і адлучыце адаптар пераменнага току, калі вы не 
збіраецеся карыстацца прыладай P-touch.
• Не выкарыстоўвайце акумулятары, адрозныя ад пазначаных ў інструкцыі. 
Не карыстайцеся адначасова старымі і новымі акумулятарамі або камбінацыямі 
акумулятараў розных тыпаў, рознага ўзроўню зарадкі, розных вытворцаў 
ці розных мадэляў. Не ўстаўляйце акумулятар з няправільнай арыентацыяй 
дадатнага і адмоўнага полюсаў.
• Не кідайце і не ўдарайце прыладу P-touch/адаптар пераменнага току.
• Не ўстаўляйце палец унутр прылады P-touch, калі вы зачыняеце накрыўку касеты.
• Перад выкарыстаннем нікель-металагідрыдных (Ni-MH) акумулятарных 
батарэй уважліва прачытайце інструкцыі да акумулятараў і да зараднага 
прыстасавання, а таксама ўпэўніцеся, што вы правільна імі карыстаецеся.
• Перад выкарыстаннем нікель-металагідрыдных (Ni-MH) акумулятарных 
батарэй зарадзіце іх з дапамогай спецыяльнага зараднага прыстасавання.
• Не ўстаўляйце палец унутр шчыліны выхаду стужкі. Вы можаце параніцца 
аб лязо разака.
• У залежнасці ад месца, матэрыялу і вонкавых умоваў, этыкетка можа 
адлеплівацца або заставацца ўвесь час прымацаванай, а колер этыкеткі можа 
змяняцца або пераносіцца на іншыя прадметы. Спраўдзіце вонкавыя ўмовы 
і матэрыял перад прымацаваннем этыкеткі.
• Не выкарыстоўвайце прыладу P-touch іншым чынам або для іншай мэты, 
не пазначанай у гэтай інструкцыі. Гэта можа прывесці да няшчасных выпадкаў 
або пашкоджання прылады P-touch.
• Карыстайцеся стужкамі Brother TZe з прыладай P-touch.
• Для ачысткі прылады P-touch карыстайцеся толькі мяккай, сухой тканінай; 
ніколі не карыстайцеся спіртам або іншымі арганічнымі растваральнікамі.
• Ніколі не дакранайцеся пальцамі да друкавальнай галоўкі, ачышчайце яе 
з дапамогай сухой мяккай тканіны.
• Не змяшчайце пабочныя прадметы ў шчыліну выхаду стужкі, раздым для 
адаптара пераменнага току, акумулятарнае аддзяленне і г. д.
• Не змяшчайце прыладу P-touch/акумулятары або адаптар пераменнага току пад 
прамымі сонечнымі прамянямі або дажджом, побач з награвальнікамі або іншымі 
гарачымі бытавымі электрапрыборамі, а таксама ў месцах з занадта высокай 
або нізкай тэмпературай (напрыклад, на прыборным шчытку або ў багажніку 
аўтамабіля), з павышанай вільготнасцю або ў запыленых памяшканнях.
• Не спрабуйце друкаваць, калі касета пустая. Гэта можа прывесці да пашкоджання 
друкавальнай галоўкі.
• Не цягніце стужку падчас друку або працяжкі. Гэта можа прывесці да 
пашкоджання стужкі і прылады P-touch.
• Любыя дадзеныя, што захоўваюцца ў памяці, будуць страчаны ў выніку паломкі 
або рамонта прылады P-touch, а таксама ў выпадку разрадкі акумулятараў.
• Прылада P-touch не мае функцыі падзарадкі акумулятарных батарэй.
• Даўжыня надрукаванай этыкеткі можа адрознівацца ад даўжыні этыкеткі, 
паказанай на экране камп’ютара.
• Для аховы верхняй панэлі падчас вытворчасці і перавозкі выкарыстоўваецца 
празрыстая пластыкавая наклейка. Гэту наклейку неабходна зняць перад 
выкарыстаннем.
• Падчас друку некалькіх копій этыкеткі або з выкарыстаннем функцыі нумарацыі 
прылада P-touch не распазнае канец стужкі ў касеце і працягвае працу.
• Пры выкарыстанні тэрмаўсадачнай трубкі плошча друку атрымліваецца 
меншай, чым пры выкарыстанні звычайнай стужкі.
• Пры падлучэнні мабільнай прылады да прынтара P-touch з дапамогай функцыі 
NFC без усталявання спецыялізаванага прыкладання, на дысплеі мабільнай 
прылады можа быць аўтаматычна паказаны раздзел "Прыкладанні" крамы 
прыкладанняў Google Play. 
 
З вас можа спаганяцца плата за перадачу дадзеных і доступ да іх пры 
выкарыстанні гэтых паслуг.
Заўвагі пра ліцэнзаванне праграм з адкрытым зыходным кодам
Гэты прадукт змяшчае праграмнае забеспячэнне c адкрытым зыходным кодам.
Каб пазнаёміцца з заўвагамі пра ліцэнзаванне праграм з адкрытым зыходным 
кодам, перайдзіце ў раздзел для спампавання інструкцый на афіцыйнай 
старонцы падтрымкі вашай мадэлі вэб-сайта Brother Solutions Center па адрасе 
Тэхнічны рэгламент мытнага саюза
Гандлёвыя знакі і аўтарскія правы
BROTHER з’яўляецца гандлёвым знакам або зарэгістраваным гандлёвым знакам 
кампаніі Brother Industries, Ltd.
P-TOUCH з’яўляецца гандлёвым знакам або зарэгістраваным гандлёвым знакам 
кампаніі Brother Industries, Ltd.
© 2014 Brother Industries, Ltd. Усе правы захаваны.
Microsoft, Windows Vista, Windows Server і Windows з’яўляюцца зарэгістраванымі 
гандлёвымі знакамі або гандлёвымі знакамі карпарацыі Microsoft у ЗША і/або 
іншых краінах.
Apple, Macintosh, Mac OS, iPhone, iPad і iPod з’яўляюцца гандлёвымі знакамі 
кампаніі Apple Inc., зарэгістраванымі ў ЗША і іншых краінах.
Назвы іншых праграм або прадуктаў, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым 
дакуменце, з’яўляюцца гандлёвымі знакамі або зарэгістраванымі гандлёвымі 
знакамі адпаведных кампаній, якія іх распрацавалі.
Wi-Fi і Wi-Fi Alliance з’яўляюцца зарэгістраванымі гандлёвымі знакамі кампаніі 
Wi-Fi Alliance.
Усе кампаніі, праграмнае забеспячэнне якіх згадана ў дадзенай інструкцыі, 
маюць уласныя ліцэнзійныя пагадненні на выкарыстанне свайго праграмнага 
забеспячэння.
Любыя камерцыйныя назвы і назвы прадуктаў кампаній, якія з’яўляюцца ў 
вырабах кампаніі Brother, а таксама ў спадарожнай дакументацыі і любых іншых 
матэрыялах, з’яўляюцца гандлёвымі знакамі або зарэгістраванымі гандлёвымі 
знакамі адпаведных кампаній.
*1
Не ўваходзяць у камплект.
*2
Дадатковыя звесткі пра тое, якія акумулятары рэкамендуецца выкарыстоўваць, гл. на вэб-сайце 
Для атрымання дадатковых звестак пра сумяшчальнасць з аперацыйнымі 
сістэмамі наведайце вэб-сайт Brother Solutions Center (http://support.brother.com/).
Правілы бяспекі
 ПАПЯРЭДЖАННЕ
Паказвае на патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, 
якая, калі не пазбягаць яе, можа прывесці да смерці 
або цяжкіх траўмаў.
 АСЦЯРОЖНА
Паказвае на патэнцыяльна небяспечную сітуацыю, якая, 
калі не пазбягаць яе, можа прывесці да нязначных або 
сярэдніх траўмаў.
Агульныя меры засцярогі
АСЦЯРОЖНА
НЕБЯСПЕКА ВЫБУХУ ПРЫ ЗАМЕНЕ АКУМУЛЯТАРА НА АКУМУЛЯТАР 
НЯПРАВІЛЬНАГА ТЫПУ. УТЫЛІЗАЦЫЯ СКАРЫСТАНЫХ АКУМУЛЯТАРАЎ 
АЖЫЦЦЯЎЛЯЕЦЦА Ў АДПАВЕДНАСЦІ З ІНСТРУКЦЫЯМІ.
Характарыстыкі
Тэхнічныя 
характарыстыкі
Памеры (Ш × Г × В)
Прыблізна 78 мм (Ш) × 152 мм (Г) × 143 мм (В)
Вага
Прыблізна 800 г (без акумулятараў і касеты са стужкай)
Электрасілкаванне
Адаптар пераменнага току (AD-E001)
Літый-іённая (Li-ion) акумулятарная батарэя (BA-E001)
Шэсць шчолачных акумалятараў тыпу "AA" (LR6)
Шэсць нікель-металагідрыдных (Ni-MH) акумулятарных 
батарэй тыпу "AA" (HR6)
Дадатковыя 
прыстасаванні
Касета са стужкай
Стужка Brother TZe шырынёй
3,5 мм, 6 мм, 9 мм, 12 мм, 18 мм, 24 мм
Адаптар пераменнага току
AD-E001
Літый-іённая (Li-ion) 
акумулятарная батарэя
BA-E001