Brother PT-P750W User Guide

Page of 4
5
Стварэнне этыкеткі з дапамогай 
P-touch Editor Lite
1
Уключыце прыладу P-touch (1), затым націсніце і ўтрымлівайце кнопку 
Editor Lite, пакуль не загарыцца адпаведны зялёны індыкатар (2). 
Падлучыце USB кабель да камп’ютара і прынтара PT-P750W.
2
Пасля падлучэння кабеля USB на экране камп’ютара з’явіцца дыялогавае 
вакно (у залежнасці ад аперацыйнай сістэмы, якая выкарыстоўваецца 
на камп’ютары, прадстаўленыя ніжэй ілюстрацыі могуць адрознівацца 
ад рэальнага інтэрфейсу).
Для Windows Vista
®
Націсніце [P-touch Editor Lite].
Для Windows
®
 7
Націсніце [Адкрыць папку для прагляду файлаў], затым двойчы пстрыкніце 
па [PTLITE10].
Для Windows
®
 8/ Windows
®
 8.1
На экране [Пуск], націсніце [PT-P750W], [Адкрыць папку для прагляду файлаў], 
затым двойчы пстрыкніце па [PTLITE10].
Для Mac OS X версіі 10.7.5/10.8.x/10.9.x
Двойчы пстрыкніце па [PT-P750W] на працоўным стале і значку прыкладання 
[P-touch Editor Lite].
Адлучэнне прылады P-touch ад камп’ютара
Для Windows
®
1
Калі адкрыта праграма P-touch Editor Lite, завяршыце яе працу, 
пстрыкнуўшы па кнопцы 
 у правым верхнім куце вакна.
2
Каб адлучыць прыладу P-touch, пстрыкніце па значку (
, або 
на панэлі задач камп’ютара.
3
Націсніце [Бяспечна выняць USB-накапляльнік].
4
Дачакайцеся паведамлення пра тое, што прылада можа быць бяспечна 
вынята, пасля чаго выключыце прыладу P-touch і адлучыце кабель USB 
ад камп’ютара.
Для Macintosh
1
Калі адкрыта праграма P-touch Editor Lite, завяршыце яе працу, 
пстрыкнуўшы па чырвонай кнопцы ў левым верхнім куце вакна.
2
Вылучыце значок [PT-P750W] на працоўным стале, затым выканайце адно 
з наступных дзеянняў:
• выберыце [Eject] (Выняць) у кантэкстным меню;
• перацягніце значок у Сметніцу.
3
Дачакайцеся паведамлення пра тое, што прылада можа быць бяспечна 
вынята, пасля чаго выключыце прыладу P-touch і адлучыце кабель USB 
ад камп’ютара.
Brother iPrint&Label
Brother iPrint&Label дазваляе карыстацца функцыямі прылады Brother наўпрост 
з вашай мабільнай прылады без выкарыстання камп’ютара.
Проста знайдзіце "Brother iPrint&Label" у краме прыкладанняў App Store або 
Google Play.
6
Наладка бесправаднога падлучэння, 
загрузка праграмы P-touch Editor 
і драйвера прынтара
www.brother.com/inst/
Больш удасканаленыя функцыі рэдагавання будуць даступны пасля загрузкі 
драйвера прынтара і праграмы P-touch Editor з нашага сайта падтрымкі і іх 
усталявання.
Функцыі праграмы P-touch Editor:
Гэтая праграма дазваляе любому чалавеку з лёгкасцю ствараць шырокі спектр 
карыстальніцкіх этыкетак складанай формы з выкарыстаннем шрыфтоў, 
шаблонаў і графічных элементаў.
Сігналы індыкатара на прыладзе P-touch абазначаюць бягучы працоўны стан.
Скід параметраў прылады P-touch
Калі прылада P-touch выключана, націсніце і ўтрымлівайце кнопку падачы 
і абрэзкі адначасова з кнопкай сілкавання. Калі індыкатар Editor Lite заміргае 
і загарыцца аранжавы індыкатар стану, націсніце кнопку падачы і абрэзкі 
шэсць разоў, працягваючы ўтрымліваць кнопку сілкавання. Будуць адноўлены 
завадскія налады прылады P-touch.
ЗАЎВАГА
Пры падлучэнні праз USB-канцэнтратар могуць узнікнуць праблемы 
з выяўленнем прылады P-touch.
ЗАЎВАГА
• Калі дыялогавае вакно не паказваецца на экране, магчыма, яно захілена 
іншым адкрытым вакном інтэрфейсу. Каб вывесці дыялогавае вакно 
на экран, згарніце ўсе астатнія вокны.
• Для атрымання дадатковых звестак пра працу ў праграме P-touch Editor Lite 
наведайце вэб-сайт Brother Solutions Center.
2
1
Індыкатар
Стан прылады
Wi-Fi
Гарыць зялёны 
індыкатар
Падлучэнне да бесправадной сеткі ўстаноўлена.
Міргае зялёны 
індыкатар
 
 
 
 
 
Падлучэнне да бесправадной сеткі не 
ўстаноўлена.
NFC
Не гарыць
Рэжым Wireless Direct адключаны (злучэнні не 
могуць быць устаноўлены).
Гарыць зялёны 
індыкатар
Рэжым Wireless Direct уключаны (злучэнні могуць 
быць устаноўлены).
Гарыць зялёны 
індыкатар→Згасае 
ненадоўга
NFC-сумяшчальная прылада была змешчана 
побач з P-touch (адбылася адпраўка дадзеных 
з NFC-тэгамі).
Міргае зялёны 
індыкатар
 
 
 
 
 
Ажыццяўляецца наладка параметраў Wireless 
Direct (карыстальнік падлучае прыладу).
СТАН
Гарыць зялёны 
індыкатар
Сілкаванне УКЛЮЧАНА.
Міргае зялёны 
індыкатар
 
 
 
 
 
Ідзе атрыманне дадзеных з камп’ютара.
Выконваецца перадача дадзеных.
Гарыць аранжавы 
індыкатар
Адчынена накрыўка аддзялення для касеты. 
Зачыніце накрыўку належным чынам.
Запушчана працэдура скіду параметраў або 
падчас працэдуры скіду была націснута кнопка 
падачы і абрэзкі.
Дадатковыя звесткі пра скід параметраў прылады 
P-touch, гл. у раздзеле 
"
Скід параметраў 
прылады P-touch".
Міргае аранжавы 
індыкатар
 
 
 
 
 
Ідзе ахалоджванне (пачакайце, пакуль прылада 
астыне)
Выконваецца скід параметраў. Дадатковыя 
звесткі пра скід параметраў прылады P-touch, гл. 
у раздзеле 
"
Скід параметраў прылады P-touch".
Гарыць чырвоны 
індыкатар
Выконваецца загрузка P-touch.
Міргае чырвоны 
індыкатар
 
 
 
 
 
Пазначае адну з названых ніжэй непаладак.
Чырвоны індыкатар міргае кожныя 0,9 с:
• Адсутнічае касета са стужкай
• Устаноўлена няправільная касета са стужкай
• Устаноўлена несумяшчальная касета са 
стужкай
• Падчас друку была адчынена накрыўка 
аддзялення для касеты
• Памылка падчас перадачы дадзеных
• Збой у выніку перагрэву
• Адбыўся збой у працы разака
Чырвоны індыкатар міргае кожныя 0,3 с:
• Сістэмная памылка
Акумулятар
Не гарыць
Зарадка завершана.
Акумулятар цалкам зараджаны.
Гарыць аранжавы 
індыкатар
Ідзе зарадка.
Міргае аранжавы 
індыкатар
 
 
 
 
 
Аранжавы індыкатар павольна міргае:
Узровень зараду акумулятара складае палову 
або нізкі (індыкатар міргае хутчэй, бо ўзровень 
зараду, што застаўся, змяншаецца).
Аранжавы індыкатар міргае кожныя 0,5 с:
Зарадзіце акумулятар.