Brother PDS-5000 Quick Setup Guide

Page of 15
6
Інструкцыя па бяспецы прылады
Сімвалы і абазначэнні, 
прынятыя ў дакументацыі
У дакументацыі выкарыстоўваюцца наступныя 
сімвалы і абазначэнні:
Выконвайце ўсе папярэджанні і інструкцыі, якія 
паказаны на прыладзе і адаптары пераменнага 
току (прылада і адаптар далей сумесна будуць 
звацца «прылада»).
Паведамленне пра складанне і 
публікацыю
Гэта кіраўніцтва было складзена і апублікавана, каб 
даць апошнюю на момант публікацыі інфармацыю 
па бяспечным карыстанні прадуктам. Інфармацыя, 
якая змешчана ў гэтым кіраўніцтве, можа змяняцца.
Для атрымання апошняй версіі кіраўніцтва 
наведайце наш сайт support.brother.com 
Выберыце бяспечнае месца для 
прылады
Пастаўце прыладу на плоскую ўстойлівую 
паверхню, на якой не будзе ўдараў ці вібрацыі, 
напрыклад, на стол. Выберыце сухое месца з 
добрай вентыляцыяй, дзе тэмпература застаецца 
ў дыяпазоне 5-35 °C.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
 
НЕ падвяргайце прыладу уздзеянню прамых 
сонечных прамянёў, высокіх тэмператур, 
адкрытага полымя, каразійных газаў, вільгаці 
або пылу. НЕ ўстанаўлівайце прыладу на дыван 
або кілімок, бо гэта будзе падвяргаць яго 
ўздзеянню пылу. Гэта можа стварыць рызыку 
кароткага замыкання або пажару. Гэта таксама 
можа прывесці да пашкоджання прылады і/або 
вывесці яе са строю.
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Знак ПАПЯРЭДЖАННЕ паказвае на магчыма 
небяспечную сітуацыю, якая, калі яе не пазбягаць, 
можа прывесці да смерці ці цяжкіх траўмаў.
УВАГА
Знак УВАГА паказвае на магчыма небяспечную 
сітуацыю, якая, калі яе не пазбягаць, можа прывесці 
да нязначных або сярэдніх траўмаў.
ВАЖНА
Знак ВАЖНА паказвае на магчыма небяспечную 
сітуацыю, якая, калі яе не ліквідаваць, можа нанесці 
шкоду маёмасці або прывесці да страты 
функцыянальнасці прадукта.
ЗАЎВАГА
Знак ЗАЎВАГА прызначаны для таго, каб паказаць, 
як Вы павінны рэагаваць на сітуацыю, якая можа 
здарыцца, ці даць парады аб тым, як прылада працуе 
з іншымі функцыямі.
Значкі забароны паказваюць на дзеянні, якія 
нельга выконваць.
Гэты значок азначае, што нельга 
выкарыстоўваць вогненебяспечныя аэразолі.
Гэты значок азначае, што нельга выкарыстоўваць 
арганічныя растваральнікі, напрыклад, спiрт і 
іншыя вадкасці, нельга выкарыстоўваць.
Значкі «Небяспека паражэння электрычным 
токам» азначаюць папярэджанні аб небяспецы 
магчымага паражэння электрычным токам.
Значкі «Небяспека пажару» папярэджваюць аб 
магчымай небяспецы пажару.
Значкі «Адключыце электрасілкаванне» 
паказваюць, што Вы павінны адключыць 
прыладу ад сеткі электрасілкавання.
Паўтлусты 
шрыфт
Паўтлусты шрыфт выкарыстоўваецца 
для абазначэння пэўных кнопак на 
панэлі кіравання прылады або на 
экране камп’ютара.
Курсіў
Курсівам вылучаюцца важныя моманты 
тэксту або спасылкі на іншыя раздзелы.
Courier 
New
Шрыфт Courier New выкарыстоўваецца 
для абазначэння паведамленняў на 
LCD-дысплеі прылады.
ЗАЎВАГА
Ілюстрацыі ў гэтай інструкцыі паказваюць 
PDS-6000.