Brother PDS-5000 Quick Setup Guide

Page of 15
8
Інструкцыя па бяспецы прылады
 
НЕ разбірайце і не мадыфікуйце прыладу, у 
адваротным выпадку, гэта можа выклікаць 
пажар ці паражэнне электрычным токам. Калі 
прылада патрабуе рамонту, звяжыцеся з 
дылерам Brother або Службай падтрымкі 
кліентаў Brother.
 
НЕ выкарыстоўвайце пашкоджаны адаптар 
пераменнага току.
 
НЕ кладзіце цяжкія прадметы на адаптар 
пераменнага току, не пашкоджвайце і не 
мадыфікуйце яго. Не згінайце шнур і не 
цягніце за яго.
 
НЕ кідайце, не біце і не пашкоджвайце адаптар 
пераменнага току іншым чынам.
НЕ дакранайцеся да прылады падчас 
навальніцы. Калі прылада выкарыстоўваецца 
падчас навальніцы, можа існаваць 
малаверагодная рызыка паражэння 
электрычным токам ад удару маланкі.
НЕ выкарыстоўвайце прыладу побач з любымі 
вадкасцямі, напрыклад, каля ванны, ракавіны, 
кухоннай мыйкі або пральнай машыны, у 
сырым падвале ці побач з басейнам.
УВАГА
НЕ спрабуйце браць старонкі, пакуль 
сканаванне не скончылася і аркушы 
працягваюць выходзіць з прылады. Гэта 
можа прывесці да траўмы, таму што Вашы 
пальцы могуць быць заціснуты ў роліках.
Калі ў некаторых частках прылады зачыняць 
крышкі з сілай, то гэта можа прывесці да 
траўмы. Будзьце ўважлівы, калі Вы кладзеце 
руку ў месцах, якія паказаны на ілюстрацыях.