Brother HL-L8350CDW Istruzioni Sulla Sicurezza Importanti

Pagina di 22
2
Абазначэнні, прынятыя ў гэтым дакуменце
1
У дадзеным дакуменце выкарыстоўваюцца наступныя абазначэнні.
Выконвайце ўсе папярэджанні і інструкцыі, пазначаныя на прыладзе.
 
ПАПЯРЭДЖАННЕ
Знак ПАПЯРЭДЖАННЕ пазначае 
патэнцыйна небяспечную сітуацыю, якая, 
калі яе не прадухіліць, здатная прывесці 
да смерці альбо сур'ёзных пашкоджанняў.
 
АСЦЯРОЖНА
Знак АСЦЯРОЖНА пазначае патэнцыйна 
небяспечную сітуацыю, якая, калі яе не 
прадухіліць, здатная прывесці да 
нязначных пашкоджанняў ці 
пашкоджанняў сярэдняй ступені.
ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
Знак ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ пазначае 
патэнцыйна небяспечную сітуацыю, якая, 
калі яе не прадухіліць, здатная прывесці 
да нанясення шкоды маёмасці альбо 
страты функцыянальнасці вырабу.
ЗАЎВАГА
У заўвагах апісваецца спосаб дзеяння ў 
сітуацыі, якая ўзнікла, і ўтрымліваюцца 
парады па працы той ці іншай аперацыі з 
іншымі функцыямі.
ЗАЎВАГА
• У некаторых краінах даступныя не ўсе 
мадэлі.
• На малюнках у дадзенай інструкцыі 
паказаны мадэлі HL-L8350CDW і 
MFC-L8850CDW.
 
 
Значкі "Небяспека паражэння 
электрычным токам" 
папярэджваюць аб магчымых 
паражэннях электрычным токам.
 
Значкі "Небяспека ўзгарання" 
папярэджваюць аб магчымасці 
ўзнікнення пажару.
 
Значкі "Гарачая паверхня" 
папярэджваюць аб тым, што не 
варта дакранацца да гарачых 
дэталяў прылады.
 
Забараняльныя значкі паказваюць 
на дзеянні, якія забараняецца 
выконваць.
Паўтлуст
ы шрыфт
Паўтлустым шрыфтам 
пазначаны розныя кнопкі на 
панэлі кіравання прылады 
або на экране камп’ютара.
Курсіў
Курсівам вылучаюцца 
важныя моманты тэксту або 
спасылкі на іншыя раздзелы 
інструкцыі.
Courier 
New
Шрыфтам Courier New 
вылучаюцца паведамленні, 
якія паказваюцца на LCD-
дысплеі прылады.