Brother HL-L8350CDW Istruzioni Sulla Sicurezza Importanti

Pagina di 22
4
 
НЕ ўстанаўлівайце прыладу паблізу хімікатаў або ў месцах, дзе магчымая іх уцечка. У 
прыватнасці, арганічныя растваральнікі або вадкасці могуць стацца чыннікам плаўлення 
або растварэння корпуса і кабеляў, што можа прывесці да ўзгарання або паражэння 
электрычным токам. Яны таксама могуць з’явіцца чыннікам няспраўнасці прылады ці 
абескаляроўвання яе корпуса.
 
 
НЕ ўстанаўлівайце прыладу ў месцах, у якіх блакаваны або абцяжараны доступ да 
раздымаў або адтулін. Гэтыя раздымы і адтуліны прызначаны для вентыляцыі. 
Блакаванне вентыляцыйных адтулін прылады можа выклікаць рызыку перагрэву і/або 
ўзгарання.
Правільная эксплуатацыя:
• Пакіньце прынамсі 100 мм вольнай прасторы паміж вентыляцыйнай адтулінай і 
сцяной.
• Устанавіце прыладу на цвёрдай роўнай паверхні.
• НЕ ўстанаўлівайце прыладу побач з батарэяй ці абагравальнікам альбо над імі.
• НЕ ўстанаўлівайце прыладу ва “ўбудаваныя” нішы, калі пры гэтым не забяспечваецца 
адпаведная вентыляцыя.