Brother HL-L5000D Istruzioni Sulla Sicurezza Importanti

Pagina di 25
3
Апавяшчэнне пра складанне і публікацыю
1
Дадзеная інструкцыя складзена і апублікавана з мэтай прадастаўлення апошніх і даступных 
на момант публікацыі звестак пра бяспечную эксплуатацыю прылады. Інфармацыя, якая 
змяшчаецца ў гэтай інструкцыі, можа быць зменена.
Апошнюю версію інструкцыі можна знайсці на вэб-сайце па адрасе http://support.brother.com
Выбар бяспечнага месца для размяшчэння 
прылады
1
ПАПЯРЭДЖАННЕ
 
Выбірайце для размяшчэння прылады памяшканне, у якім падтрымліваецца тэмпература 
ў дыяпазоне ад 10 да 32
°C, а вільготнасць — у дыяпазоне ад 20 да 80 % (без 
кандэнсацыі).
 
 
НЕ падвяргайце прыладу ўздзеянню прамых сонечных промняў, празмернага 
награвання, адкрытага полымя, каразійных газаў, вільгаці і пылу. Гэта можа прывесці да 
ўзнікнення небяспекі паражэння электрычным токам, кароткага замыкання або ўзгарання. 
Акрамя таго, магчыма пашкоджанне прылады і/або з’яўленне ў ёй няспраўнасцяў.
 
 
НЕ змяшчайце прыладу побач з абагравальнікамі, кандыцыянерамі, электрычнымі 
вентылятарамі, халадзільнікамі і вадой. Невыкананне гэтага патрабавання можа 
прывесці да паражэння электрычным токам, кароткага замыкання або ўзгарання пры 
траплянні ў прыладу вады (у тым ліку пры кандэнсацыі, выкліканай працай 
абагравальніка, кандыцыянера або вентыляцыйнага абсталявання).