Brother HL-L5000D Istruzioni Sulla Sicurezza Importanti

Pagina di 25
5
 
НЕ змяшчайце прыладу на няўстойлівай цялежцы, падстаўцы або хісткім стале. Дадзеная 
прылада цяжкая і яе падзенне можа нанесці траўму і прывесці да сур’ёзных 
пашкоджанняў. Пры выкарыстанні прылад MFC і DCP узнікае дадатковая небяспека 
нанясення траўмы пабітым шклом сканера. Калі ў Вас ёсць дзеці, абавязкова змясціце 
прыладу ў бяспечным месцы.
 
АСЦЯРОЖНА
 
Падчас друку дадзеная прылада вылучае некаторыя хімічныя рэчывы. Акрамя таго, у 
выпадку інтэнсіўнага выкарыстання або эксплуатацыі ў дрэнна вентыляваных 
памяшканнях яна можа вылучаць пахкія газы (напрыклад, азон). Каб забяспечыць 
аптымальную прадукцыйнасць і камфортную эксплуатацыю прылады, змясціце яе ў 
добра вентыляваным памяшканні.
 
 
Старайцеся не ставіць прыладу ў памяшканнях, дзе ходзіць шмат людзей. Калі неабходна 
змясціць прыладу ў памяшканні, дзе ходзіць шмат людзей, абавязкова змясціце яе ў 
бяспечным месцы, каб яна не змагла выпадкова зваліцца, бо падзенне прылады можа 
нанесці траўму вам або іншым людзям і прывесці да сур’ёзных пашкоджанняў самой 
прылады. Таксама пераканайцеся, каб кабелі не стваралі траўманебяспечныя 
перашкоды.
 
 
Некаторыя прадукты пастаўляюцца разам з пакетамі з сілікагелем. НЕ спрабуйце есці 
пакет з сілікагелем, яго трэба выкінуць. Калі вы яго праглынулі, неадкладна звярніцеся па 
медыцынскую дапамогу.
 
 
НЕ кладзіце на прыладу цяжкія прадметы.
 
 
Устанавіце прыладу на роўную гарызантальную ўстойлівую паверхню, якая не паддаецца 
ўздзеянню вібрацыі і ўдарам (напрыклад, на стол). Устанавіце прыладу паблізу 
тэлефоннай разеткі (толькі для мадэляў MFC) і стандартнай электрычнай разеткі з 
зазямленнем.
 
 
Калі некалькі прылад, у тым ліку гэта прылада, падключаны да камп’ютара праз USB-
кабелі, пры датыканні да металічных частак прылады можа адчувацца электрычны зарад.